Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі цыфравізацыю маніторынгу найважнейшых параметраў эканамічнага развіцця краіны

09/01
 

Сёння пад кіраўніцтвам намесніка Міністра эканомікі Андрэя Картуна на пляцоўцы Мінэканомікі адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Агенцтва сэрвісызацыі і рэінжынірынгу.

Удзельнікам сустрэчы была прадстаўлена дэма-версія лічбавай платформы маніторынгу найважнейшых параметраў эканамічнага развіцця краіны.

Па выніках мерапрыемства дасягнута дамоўленасць аб неабходнасці далейшай дапрацоўкі гэтага праграмнага прадукту і аб прадаўжэнні інфармацыйнага ўзаемадзеяння.

Тэгі