Галоўная / Навiны

У Мінэканомікі абмеркавалі важнасць сучаснай бізнес-адукацыі для менеджменту прадпрыемстваў беларускай прамысловасці

10/04

9 красавіка 2024г. на пляцоўцы Мінэканомікі адбылася інфармацыйная сустрэча ў анлайн-фармаце пад старшынствам Першага намесніка Міністра эканомікі Андрэя Картуна па праграмах бізнес-адміністравання (MBA).

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, Мінлясгаса, Мінбудархітэктуры, Дзяржкаммаёмасці, НАІП, Інстытута «Кадры індустрыі», устаноў адукацыі, буйных вытворчых прадпрыемстваў.

Як адзначыў падчас сустрэчы Андрэй Картун, для рэалізацыі задач, што закладаюцца ў новую канцэпцыю Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады, ужо сёння неабходна пачаць падрыхтоўку топ-менеджменту прадпрыемстваў па адпаведных кампетэнцыях.

«Важнае значэнне бізнэс-адукацыі можна разглядаць праз прызму неабходнасці забеспячэння якасці прадукцыі, сэрвісу і суправаджэння для спажыўца, высокай дакладнасці і прадукцыйнасці ў апрацоўцы матэрыялаў, эканоміі рэсурсаў, зніжэнні выдаткаў.

Навучанне па праграмах МВА прадугледжвае павышэнне прафесійных навыкаў кіраўніка, глыбокае вывучэнне тэхналогій кіраўніцкага, фінансавага ўліку, стратэгічнага і інвестыцыйнага аналізу, а таксама практыку прымянення сучасных лічбавых тэхналогій, тэхналогій продажаў і стратэгій павышэння канкурэнтаздольнасці.

Але, што не менш важна, у працэсе навучання ў менеджменту развіваецца новае комплекснае бачанне развіцця прадпрыемства», – падкрэсліў Першы намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства. 
Тэгі