Галоўная / Навiны

У Мiнэканомiкi адсвяткавалi Дзень роднай мовы

21/02

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята служыць напамінам пра неабходнасць больш увагі надаваць сваëй мове, літаратуры, гісторыіі. Спазнананне мовы прыводзіць да разумення духоўных каранëў, асноў нацыянальнай культуры.

З нагоды свята сёння на пляцоўцы Мiнiстэрства была арганiзавана сустрэчакалектыву Мiнэканомiкi з загадчыкам музея гiсторыi беларускага кiно Веранікай  Себруховіч. Падчас мерапрыемства гутарка ішла пра асноўныя этапы станаўлення i развiцця нацыянальнай кiнаiндустрыi, якая ў гэтым годзе адзначае 100-гадовы юбiлей.

У завяршэнні сустрэчы адбылася дэманстрацыя кiнанарыса пра аднаго са стваральнiкаў сучаснай беларускай лiтаратуры – народнага паэта Якуба Коласа. 
Тэгі