Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: абноўленае інвестыцыйнае заканадаўства спрашчае рэалізацыю перспектыўных бізнес-ідэй

14/02
 

Аб гэтым расказаў намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч падчас канферэнцыі «НСУР-2040 як нацыянальная мадэль устойлівага развіцця ў новай глабальнай рэальнасці».

Даклад намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства быў прысвечаны вынікам працы па фарміраванні ў Беларусі спрыяльнага асяроддзя для інвестыцый.

Паводле слоў Уладзіміра Навумавіча, з 2021 года зроблена шмат для таго, каб увасабляць у жыццё перспектыўныя вытворчыя ініцыятывы ў Беларусі рабілася прасцей і больш эфектыўна. У мэтах выканання Комплекса мер па запуску новага інвестыцыйнага цыкла праведзены карэкціроўкі заканадаўства ў сферы зямельных і маёмасных адносін, а таксама ў будаўніцтве.

Ключавыя навацыі ў інвестыцыйнай сферы змяшчае абноўлены Закон «Аб інвестыцыях». Намеснік кіраўніка міністэрства нагадаў аб ільготах і прэферэнцыях, што прапануюцца дакументам у рамках механізмаў інвестыцыйных і спецыяльных інвестыцыйных дагавораў, прэферэнцыйных інвестпраектаў, бюджэтных трансфертаў.

«Праца па ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства працягваецца. Маецца быць карэкціроўка падзаконных актаў, а таксама дапаўненне іх новымі інструментамі ў развіццё Закона. Гаворка ідзе, у прыватнасці, аб працэдурах вызначэння прыярытэтных відаў дзейнасці, устанаўлення мінімальнага аб'ёму ўкладанняў для інвестдагавораў, механізмах іх заключэння і спынення, аб парадку кампенсацыі затрат на стварэнне аб'ектаў інфраструктуры і іншых пытаннях. План падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў распрацаваны і ўнесены ва Урад.

Для паспяховага запуску новых механізмаў Мінэканомікі заклікае кіраўнікоў прадпрыемстваў і прадстаўнікоў бізнес-саюзаў больш актыўна прапрацоўваць з выканкамамі свае ідэі і праекты, каб пасля ўступлення дакумента ў сілу на практыцы скарыстацца новымі інвестыцыйнымі магчымасцямі», – рэзюмаваў намеснік міністра эканомікі.

Тэгі