Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: ідзе актыўны дыялог улады і дзелавой супольнасці па ўсіх пытаннях вядзення бізнесу

24/04
 

Аб гэтым заявіў сёння, 24 красавіка 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч, адкрываючы пасяджэнне рабочай групы па пытаннях дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў пры грамадска-кансультатыўным (экспертным) савеце па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі.

Удзел у мерапрыемстве, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцсувязі, прынялі прадстаўнікі Мінэканомікі, МАРГ, Мінфіна, МПЗ, Нацбанка, камітэтаў эканомікі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, члены рабочай групы, якія ў большасці сваёй з'яўляюцца дзеючымі прадпрымальнікамі.

"Мы вядзем работу па падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў у развіццё Закона "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці", які днямі падпісаў Кіраўнік дзяржавы. На дадзеным этапе чакаем актыўнага ўдзелу і аргументаваных прапаноў дзелавой супольнасці.

Наша мэта - стварэнне канкурэнтнага асяроддзя паміж рознымі арганізацыйна-прававымі формамі малога бізнесу. Разам з тым, свае нішы для заробку павінны застацца ў кожнай катэгорыі прадпрымальнікаў - гэта добра і бізнесу, і дзяржаве.

Урадам да 1 ліпеня 2024 года будзе вызначаны пералік відаў дзейнасці, якія змогуць ажыццяўляць індывідуальныя прадпрымальнікі. Для тых ІП, дзейнасць якіх не ўвойдзе ў гэты пералік, устанаўліваецца "пераходны" перыяд - да 1 студзеня 2026 г. Гэта час, калі яны могуць працягваць працу ў звыклым фармаце, а таксама перайсці ў катэгорыю юрыдычнай асобы.

А ў рамках пералікаў дазволеных відаў дзейнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, і «самазанятыя» могуць працягваць сваю працу і пасля 1 студзеня 2026 года», - адзначыў Уладзімір Навумовіч.

Парадак дня пасяджэння таксама ўключаў пытанні ўкаранення сістэмы дыферэнцыраванага ўліку прапануемай да рэалізацыі прадукцыі, набыцця тавару за наяўныя грошы ў краінах ЕАЭС, выканання патрабаванняў пастановы Урада нумар 713.

Таксама ўдзельнікі пасяджэння прадметна абмеркавалі прапанову членаў рабочай групы вызначаць для імпарцёраў рознічнага гандлю з краін ЕАЭС, гандлёвая плошча якіх не перавышае 100 кв.м., фіксаваную суму для выплаты ўвазнога ПДК.

У ходзе канструктыўнай дыскусіі па ўсіх аспектах парадку дня прадстаўнікі дзяржорганаў далі бізнесу дэталёвыя тлумачэнні.

Тэгі