Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: прапановы бізнесу па фарміраванні пералікаў у цэлым супадаюць з пазіцыяй дзяржорганаў

22/05
 

Аб гэтым заявіў сёння, 22 мая 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч падчас пашыранага пасяджэння грамадска-кансультатыўнага (экспертнага) савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Мінэканомікі.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, Мінэканомікі, МПЗ, Мінфіна, ФСАН, кіраўнікі найбуйнейшых бізнес-асацыяцый і прадпрымальніцкіх аб'яднанняў краіны.

Парадак дня пасяджэння быў прысвечаны разгляду праектаў пастаноў Савета Міністраў «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» і «Аб прадпрымальніцкай дзейнасці». Ключавым пытаннем абмеркавання сталі пералікі дазволеных відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў, рамеснікаў і «самазанятых».

Як зазначыў у гутарцы з журналістамі перад пачаткам пасяджэння Уладзімір Навумовіч, з 15 мая праекты пералікаў размешчаны на Прававым форуме Беларусі для грамадскага абмеркавання.

«Тэма чакана выклікала прыкметную цікавасць з боку бізнэс-супольнасці. На раніцу сённяшняга дня пакінулі свае каментарыі 280 карыстальнікаў. Гэта нямала, аднак, скажу шчыра, мы разлічвалі на больш актыўны водгук. Жадаю яшчэ раз заклікаць усіх неабыякавых пакінуць свае аргументаваныя прапановы. Час для гэтага яшчэ ёсць.

Аналіз каментароў і зваротаў, якія ўжо паступілі, сведчыць, што ў цэлым прапановы бізнесу па фарміраванні пералікаў супадаюць з пазіцыяй органаў-рэгулятараў.

Напрыклад, прапануецца захаваць магчымасці выканання асобных будаўнічых работ, дастаўкі тавараў дадому і гэтак далей. Таксама ёсць прапановы дапоўніць пералікі асобнымі работамі і паслугамі.

Усе прапановы будуць сістэматызаваны, разгледжаны рэгулятарамі і атрымаюць аргументаваныя адказы», – падкрэсліў намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

Удзельнікі пасяджэння прадметна абмеркавалі прапановы па зместу пералікаў, якія ёсць у членаў ГКС і арганізацый, якія яны прадстаўляюць, а таксама прапановы, якія паступілі ў рамках грамадскага абмеркавання.

Тэгі