Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч правёў сустрэчу з Міністрам прадпрымальніцтва і турызму Башкірыі Рустэмам Афзалавым

09/02

Намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч і кіраўніцтва Дэпартамента па прадпрымальніцтве прынялі ўдзел у сустрэчы з дэлегацыяй з Рэспублікі Башкартастан на чале з Міністрам прадпрымальніцтва і турызму Рустэмам Афзалавым.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб мерах па стымуляванні малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, нарошчванні іх вытворчага і экспартнага патэнцыялу, што прымаюцца ў Беларусі і ў Башкірыі, спрашчэнні працэдур пры рэалізацыі суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці інвестыцыйных праектаў.

Кіраўнікі інстытутаў развіцця бізнесу дзвюх краін, якія прысутнічалі на сустрэчы, абмеркавалі ўмовы і механізмы падтрымкі прадпрымальнікаў.

У заключэнні сустрэчы Рустэм Афзалаў запрасіў беларускую дэлегацыю прыняць удзел ва Усерасійскім інвестыцыйным форуме «Зауралле – 2024» у чэрвені 2024 года. Дасягнута дамоўленасць, што ў рамках гэтага мерапрыемства будзе арганізавана В2В сесія для прадстаўнікоў беларускага і башкірскага малога бізнесу. 
Тэгі