Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: развіваючы айчынныя брэнды, мы ўмацоўваем устойлівасць нацыянальнай эканомікі

24/01
 

Аб гэтым заявіў сёння намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч у інтэрв'ю праграме «Наша раніца» тэлеканала «ОНТ».

Асноўнай тэмай размовы стала правядзенне Мінэканомікі сумесна з Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў конкурсу «Перспектыўныя Беларускія брэнды».

«Асноўная задача конкурсу – падсвятліць, расказаць пра беларускія брэнды, якія пакуль не прадстаўлены шырока ў інфармацыйнай прасторы. А вызваліўшыяся рынкавыя нішы – выдатны шанец для малога і сярэдняга бізнэсу прасунуць сваю прадукцыю на нашым рынку», – адзначыў Уладзімір Навумовіч.

Намеснік міністра эканомікі растлумачыў, што конкурс будзе праходзіць у тры этапы. Прыём заявак ужо ідзе і завяршаецца 30 студзеня. На другім этапе (з 1 лютага да 1 сакавіка) будзе праходзіць адбор заявак і прэзентацыйных матэрыялаў. Трэці этап (з 1 да 25 сакавіка) – падвядзенне вынікаў і вызначэнне пераможцаў конкурсу.

На пытанне аб тым, што чакае пераможцаў, намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства адказаў, што яны атрымаюць пакет спонсарскай падтрымкі ад партнёраў конкурсу, якая дапаможа ім прасоўваць прадукцыю як унутры краіны, так і за яе межамі.

«Гаворка ідзе пра тое, што нам трэба дапамагчы папулярызаваць такі прадукт, паслугу. Для гэтага партнёрамі распрацаваны шэраг мер падтрымкі. Па-першае, гэта пасоўванне на маркетплейсах. Сёння праз гэтыя пляцоўкі праходзіць шмат прадукцыі вядомых кампаній. Па-другое, дапамога ў працы з самім брэндам. Партнёры падкажуць як трэба рухаць брэнд, дапамогуць ацаніць яго слабыя і моцныя бакі. І, нарэшце, наш БФФПП заснаваў спецыяльны прыз – права скарыстацца на працягу трох гадоў падтрымкай на прыцягненне пазыкі на льготных умовах – пад палову стаўкі рэфінансавання Нацбанка. Гэта важкая падтрымка для малога бізнесу – падкрэсліў Уладзімір Навумовіч.

Намеснік міністра эканомікі запрасіў актыўны бізнес узяць удзел у конкурсе.

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна азнаёміцца на сайце Мінэканомікі і сайце БФФПП, а таксама па кароткім нумары 244 для абанентаў мабільнай сувязі.

Тэгі