Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч сустрэўся з Першым намеснікам Старшыні ўрада Ульянаўскай вобласці Марынай Аляксеевай

26/06
 

25 чэрвеня 2024 г. у Міністэрстве эканомікі адбылася рабочая сустрэча намесніка Міністра эканомікі Уладзіміра Навумавіча з прадстаўнікамі Ульянаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі на чале з Першым намеснікам Старшыні ўрада вобласці Марынай Аляксеевай. Мерапрыемства праходзіла ў рамках візіту Губернатара Ульянаўскай вобласці Аляксея Рускіх для ўдзелу ў XI Форуме рэгіёнаў Расіі і Беларусі.

Падчас сустрэчы расійскія калегі адзначылі актывізацыю супрацоўніцтва Ульянаўскай вобласці з нашай краінай па розных напрамках узаемадзеяння, у тым ліку ў рамках сумесных праектаў прадпрыемстваў Беларусі і гэтага расійскага рэгіёна. Акрамя таго, Марына Аляксеева выказала зацікаўленасць у стварэнні ва Ульянаўскай вобласці мультыбрэндавага беларускага гандлёвага дома.

У сваю чаргу Уладзімір Навумовіч расказаў аб існуючых у Рэспубліцы Беларусь мерах падтрымкі прадпрымальніцтва, а таксама запрасіў членаў дэлегацыі наведаць інкубатар малога прадпрымальніцтва ТАА Прававая група «Закон і парадак», які паспяхова працуе ў г. Віцебску.

Тэгі