Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: транспартная галіна - праваднік знешняга гандлю

05/04

4 красавіка 2024 г. намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч і супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўстойлівага развіцця Міністэрства эканомікі прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «2024. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця», арганізаванай Беларускай чыгункай пры падтрымцы Міністэрства транспарта і камунікацый.

Канферэнцыя аб'яднала прадстаўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, прадпрыемстваў-экспарцёраў Рэспублікі Беларусь, а таксама чыгунак Кітая, Казахстана, Азербайджана, Туркменістана, Кыргызстана, Расіі, кіраўнікоў буйных лагістычных кампаній.

Падчас мерапрыемства былі прэзентаваны магчымасці чыгунак і транспартна-лагістычных кампаній. Удзельнікамі мерапрыемства былі абазначаны найбольш актуальныя пункты росту – экспарт, кантэйнерызацыя, эфектыўнае выкарыстанне транспартных калідораў, а таксама інавацыі і цыфравізацыя перавозак.

Уладзімір Навумовіч адзначыў важнасць развіцця лагістычных рашэнняў, актыўнага ўзаемадзеяння, зладжанасці працы і зацікаўленасці ўсіх звёнаў: як вытворцаў-экспарцёраў, так і прадстаўнікоў транспартна-лагістычнай сферы. 
Тэгі