Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: у Беларусі паспяхова працуе сістэма суправаджэння малога і сярэдняга бізнесу

07/02
 

Учора намеснік Міністра эканомікі працаваў у Гомельскай вобласці.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства наведаў шэраг суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі МСП: бізнес-інкубатар РУСП «Агенцтва развіцця і садзейнічання інвестыцыям» (г.Гомель), а таксама цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «Светлагорскі дзелавы партнёр» (г.Светлагорск) і ТДА «Ліён» (г .Рагачоў).

«У Беларусі створана і паспяхова функцыянуе сістэма бесперапыннага суправаджэння малога і сярэдняга бізнесу праз сетку суб'ектаў інфраструктуры. На Гомельшчыне яна прадстаўлена 9 суб'ектамі – 6 цэнтрамі падтрымкі і 3 інкубатарамі. І дзяржава зацікаўлена ў тым, каб гэтая сетка працягвала расці і развівацца.

А каб прадпрымальнікі незалежна ад таго, у якім рэгіёне яны пражываюць, маглі максімальна падрабязна даведацца пра дзейныя інстытуты падтрымкі, іх паслугі і кампетэнцыі працуе інфармацыйны вэб-рэсурс «Карта інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» (мсп.бел)», – распавёў Уладзімір Навумовіч.

Падчас сустрэч намесніка міністра эканомікі з кіраўнікамі суб'ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва абмяркоўваліся асноўныя напрамкі работы арганізацый і перспектывы іх далейшага развіцця.

Тэгі