Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: умацаванне супрацоўніцтва дзелавых колаў садзейнічае з'яўленню новых кааперацыйных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй

17/04

Намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч правёў сустрэчу з дэлегацыяй г. Курска на чале са старшынёй Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі падтрымкі сацыяльных і грамадзянскіх ініцыятыў «Жанчыны лідэры» Аленай Панічкінай.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб прымаемых мерах па стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці, умовах і механізмах падтрымкі бізнесу, нарошчванні вытворчага і экспартнага патэнцыялу.

Уладзімір Навумовіч выказаў меркаванне аб неабходнасці ўмацавання супрацоўніцтва паміж дзелавымі коламі і ў турыстычнай сферы, што паслужыць дадатковым імпульсам у наладжванні новых кааперацыйных сувязей паміж нашымі краінамі.

У ходзе сустрэчы адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж крылом прадпрымальнікаў ГА «Беларускі саюз жанчын» і Курскім МГА «Жанчыны лідэры». У планах беларускага і расійскага бакоў распрацоўка, рэалізацыя і прасоўванне вытворчых, інавацыйных і адукацыйных партнёрскіх праектаў, якія прынясуць значную карысць прадпрымальнікам дзвюх краін. 
Тэгі