Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: Урад урэгулюе ўзніклую сітуацыю з рэгістрацыяй права ўласнасці на жылыя памяшканні, узведзеныя замежнымі забудоўшчыкамі

29/02

Аб гэтым заявіў намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч карэспандэнту "Белта".

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства нагадаў, што Указ Прэзідэнта № 326 быў прыняты з мэтай абароны эканамічных інтарэсаў краіны. Згодна з дакументам ні адна юрыдычная асоба з удзелам замежнага капіталу з недружалюбных дзяржаў, не мае права без спецыяльнага дазволу Урада і выплаты ў бюджэт 25 працэнтаў узносу адчужаць сваю маёмасць.

На бягучы момант такія дазволы на продаж маёмасці неабходна атрымліваць кампаніям з доляй замежнага капіталу больш за 25 працэнтаў. Гэты падыход плануецца захаваць і надалей. Аднак, як паказала практыка, гэтае патрабаванне ў асобных выпадках можа ўшчамляць інтарэсы нашых грамадзян.

«У прыватнасці, па дзейных правілах замежны забудоўшчык мае права перадаваць грамадзянам пабудаванае і аплачанае імі жыллё выключна пасля атрымання адпаведнага дазволу і выплаты ўзносу. Толькі пасля гэтага можа ажыццяўляцца дзяржаўная рэгістрацыя пераходу права ўласнасці на нерухомую маёмасць, правоў на яе і здзелак з ёй.

Урад трымае на кантролі гэтае пытанне. Міністэрствам эканомікі падрыхтаваны праект нарматыўнага прававога акта, прыняцце якога дасць магчымасць вырашыць існуючую сітуацыю. Дакумент знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці», – адзначыў Уладзімір Навумовіч. 
Тэгі