Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: Вычарпальныя пералікі відаў дзейнасці для ІП і самазанятых вызначаць для стварэння роўных канкурэнтных умоў

26/04

Аб гэтым заявіў намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч на адкрыцці канферэнцыі "Нацыянальны турыстычны маршрут - экасістэма развіцця галіны", якая праходзіла сёння, 26 красавіка 2024 г., у г. Віцебск.

Гэтае мерапрыемства было арганізавана ў рамках рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні па стымуляванні прадпрымальніцкай ініцыятывы жанчын. Нагадаем, у красавіку 2022 г. яго заключылі паміж сабой Міністэрства эканомікі, Белінвестбанк і Беларускі саюз жанчын.

Паводле слоў Уладзіміра Навумавіча, інвестыцыйнае заканадаўства краіны ўдасканальваецца ў бок максімальнага зніжэння выдаткаў пры рэалізацыі інвестпраектаў, а таксама развіцця прадпрымальніцтва ў рэгіёнах.

«Дзейныя інструменты падтрымкі перспектыўных ініцыятыў бізнэсу прапануе абноўлены Закон «Аб інвестыцыях». Гнуткі набор ільгот і прэферэнцый, механізм бюджэтных трансфертаў на кампенсацыю капітальных затрат дасць магчымасць паспяхова рэалізоўваць праекты ў розных сферах - ад прамысловасці да турызму.

Не варта забываць і пра ўжо існуючыя інструменты падтрымкі. Для інфраструктурных праектаў можа быць задзейнічаны механізм дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Фінансаванне на выгадных умовах прапануем вытворчым праектам, уключаным у канцэпцыю "Адзін раён - адзін праект".

Заклікаем вас больш актыўна прапаноўваць свае ідэі і праекты, каб на практыцы скарыстацца новымі інвестыцыйнымі магчымасцямі і больш актыўна задзейнічаць існуючыя», – адзначыў у сваім выступе намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства.

На палях канферэнцыі Уладзімір Навумовіч адказаў на пытанне журналістаў аб зменах, якія чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў у сувязі з рэформай прадпрымальніцкай дзейнасці.

«Да 1 ліпеня ўрад вызначыць пералік відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў. Адпаведная работа Мінэканомікі была распачата ў 2023 годзе.

На сённяшні дзень праекты з пералікамі падрыхтаваны, накіраваны для разгляду ўсім органам дзяржаўнага кіравання, а таксама мясцовым выканаўчым органам па ўсіх абласцях.

8 мая плануецца абмеркаванне гэтых пералікаў у адпаведных колах выканаўчай улады і органаў дзяржкіравання, 15 мая - іх публікацыя на прававым партале для публічнага абмеркавання», - растлумачыў намеснік міністра эканомікі. 
Тэгі