Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: Закон садзейнічае павышэнню эфектыўнасці дзяржпадтрымкі МСП

29/05
 

Аб гэтым заявіў сёння, 29 мая 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч, наведваючы з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняў удзел у пасяджэнні Савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Магілёўскім аблвыканкаме, а таксама правёў сустрэчу з прадстаўнікамі дзелавой супольнасці г. Бабруйск, Бабруйскага, Кіраўскага, Асіповіцкага, Глускага раёнаў. Падчас гэтых мерапрыемстваў абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі норм Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».

«Прыняцце дакумента адкрывае новыя магчымасці для ўзмацнення ўзаемадзеяння мясцовых органаў улады і Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў.

Тым самым, Закон будзе садзейнічаць больш эфектыўнаму выкарыстанню фінансавай падтрымкі з мясцовых бюджэтаў у інтарэсах малога і сярэдняга бізнесу», – адзначыў Уладзімір Навумовіч.

Прадпрымальнікі задавалі пытанні аб новай структуры бізнесу, сістэме стымулаў для маштабавання сваёй справы, інструментах дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Па ўсіх пытаннях дадзены кампетэнтныя тлумачэнні.

Выязныя мерапрыемствы па растлумачэнні навацый Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці» адбудуцца і ў іншых рэгіёнах краіны.

Тэгі