Галоўная / Навiны

Уладзімір Навумовіч: Закон прапануе новыя інструменты фінансавай падтрымкі бізнесу

06/05

 Аб гэтым заявіў сёння, 6 мая 2024 года, намеснік Міністра эканомікі Уладзімір Навумовіч у інтэрв'ю праграме «Наше утро» тэлеканала «ОНТ».

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства нагадаў, што Законам «Об изменении законодательства по вопросам осуществления предпринимательской деятельности» замацавана новая структура бізнесу, якая складаецца з дзвюх катэгорый.

Першая – юрыдычныя асобы: малыя (да 100 чалавек) і сярэднія (да 250 чалавек) арганізацыі.

Другая – фізічныя асобы. Гэта рамеснікі, уладальнікі аграсядзіб, індывідуальныя прадпрымальнікі і «самазанятыя».

«Адной з ключавых навэл дакумента з'яўляецца спрошчаны пераход індывідуальных прадпрымальнікаў у форму юрасобы «дзень у дзень» з захаваннем у новай камерцыйнай арганізацыі ўсіх правоў і абавязкаў былога ІП.

Закон таксама распаўсюджвае льготы і прэферэнцыі, якія былі раней даступныя толькі для ІП, на ўсіх юрыдычных асоб з колькасцю работнікаў да 50 чалавек. Размова ідзе, у прыватнасці, аб спрошчанай форме вядзення справаводства і кадравага ўліку, парадку пажарнай бяспекі і іншых. Аб'ём штрафных санкцый для гэтай катэгорыі юрыдычных асоб не будзе большым, чым для ІП.

Акрамя таго, з'яўляюцца новыя інструменты фінансавай падтрымкі. Гэта гранты ад мясцовых выканкамаў, бюджэтныя трансферты за рэалізацыю інвестпраектаў.

Што датычыцца пералікаў дазволеных відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў, асоб, якія ажыццяўляюць самастойную прафесійную дзейнасць, і рамеснікаў, то Урад да 1 ліпеня іх вызначыць.

 Ужо 8 мая адбудзецца абмеркаванне праектаў пералікаў з удзелам прадстаўнікоў дзяржорганаў і аблвыканкамаў. А 15 мая пералікі будуць размешчаны на Нацыянальным прававым форуме Беларусі для публічнага абмеркавання», – растлумачыў Уладзімір Навумовіч.

Намеснік міністра эканомікі звярнуў увагу, што з 1 кастрычніка 2024 г. спыніцца рэгістрацыя ІП, чый від дзейнасці не ўвайшоў у названы пералік, а ўжо дзейныя ІП змогуць працягваць працаваць у ранейшым статусе да 1 студзеня 2026 г. Да гэтага часу яны павінны будуць вызначыцца са сваёй новай арганізацыйна-прававой формай.

Таксама Уладзімір Навумовіч адзначыў павышэнне даступнасці фінансавай падтрымкі для малога і сярэдняга бізнесу.

«Раней такая падтрымка была даступна толькі для малых арганізацый, а з уступленнем у сілу Закона яе змогуць атрымаць і сярэднія арганізацыі», – рэзюмаваў Уладзімір Навумовіч.

Тэгі