Галоўная / Навiны

Вольга Русіновіч: ствараюцца новыя кааперацыйныя сувязі паміж жанчынамі-прадпрымальнікамі Беларусі і Расіі

13/06
 

Аб гэтым заявіла сёння, 13 чэрвеня 2024 г., дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч у прывітальным слове ўдзельнікам круглага стала «Жанчыны "Беларусі і Расіі», які праходзіў у рамках IV-ай канферэнцыі «Мир женщин» праекта «Ресурсы и возможности».

Арганізатарамі мерапрыемства сталі Беларускі саюз жанчын, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, ТАА «Інтэлектуальныя тэхналогіі бізнесу».

Паводле слоў дырэктара Дэпартамента, у Беларусі створаны роўныя магчымасці для самарэалізацыі ў бізнесе як мужчын, так і жанчын, але пры гэтым беларускі ўсё больш актыўна рэалізуюць свае прадпрымальніцкія ініцыятывы.

«У свой час мы задаліся пытаннем, што неабходна для таго, каб прадстаўнiцы прыгожага полу смялей ішлi ў бізнэс, правялі адпаведныя даследаванні. Аказалася, што нашы суайчынніцы зацікаўлены ў большай ступені ў належнай матывацыі, паспяховых прыкладах, каб вырашыцца зрабіць першы крок.

Тады ў 2022 годзе Беларускі саюз жанчын, Белінвестбанк і Мінэканомікі вырашылі аб'яднаць намаганні, падпісаўшы трохбаковае пагадненне. За амаль два гады праведзены дзесяткі мерапрыемстваў – круглых-сталоў, бізнес-трэнінгаў, міжнародных B2B перамоваў. Кожнае з іх праз піяр гісторый поспеху ўжо трывалых бізнес-лэдзі дапамагала пачаткоўцам прадпрымальнікам пераймаць гэты вопыт і не рабіць памылак на старце, устанаўліваць новыя дзелавыя кантакты, у тым ліку, з расійскімі партнёрамі.

Пераканана, што форум «Мир женщин» будзе садзейнічаць развіццю гэтага трэнду, умацаванню канструктыўнага дыялога і кааперацыйнага ўзаемадзеяння паміж суб'ектамі жаночага прадпрымальніцтва Беларусі і Расіі», – падкрэсліла Вольга Русіновіч.

Праграмай канферэнцыі прадугледжана правядзенне круглых сталоў, семінараў, выставак, прэзентацый і іншых адукацыйных мерапрыемстваў, накіраваных на наладжванне камунікацый у бізнес асяроддзі, папулярызацыю і развіццё жаночага прадпрымальніцтва, распрацоўку і прымяненне мер па стымуляванні жаночай актыўнасці, стратэгічнае планаванне дзейнасці прадпрымальніцкай супольнасці.

Тэгі