Галоўная / Навiны

Вызначаны 64 пераможцы для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.

30/04

Прэзідэнт 24 красавіка 2024г. падпісаў Указ № 174 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2023 год".

Указам вызначаны 64 пераможцы з ліку рэгіёнаў і арганізацый, якія ўдастоены занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках работы за 2023 год.

У іх ліку 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Брэсцкая і Мінская вобласці, г.Мінск, Баранавіцкі і Камянецкі раёны Брэсцкай вобласці, Астравецкі раён Гродзенскай вобласці, Нясвіжскі і Салігорскі раёны Мінскай вобласці, Ленінскі раён г.Брэста, Маскоўскі і Цэнтральны раёны г.Мінска. .

На Рэспубліканскую дошку Гонару таксама будуць занесены:

  11 арганізацый прамысловасці;

3 арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве;

9 арганізацый сельскай і рыбнай гаспадаркі;

2 арганізацыі лясной гаспадаркі;

28 арганізацый сферы паслуг (арганізацыі гандлю, адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры, сацыяльнага абслугоўвання і іншыя).

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем важкага ўкладу рэгіёнаў і калектываў прадпрыемстваў у сацыяльна-эканамічнае развіццё і рост дабрабыту краіны, што з'яўляецца стымулюючым фактарам для дасягнення яшчэ больш высокіх вынікаў у будучым.

Па ўстоянай традыцыі ўрачыстае ўшаноўванне пераможцаў адбудзецца напярэдадні Свята працы, 30 красавіка 2024 г., на плошчы Дзяржаўнага флага.

Тэгі