Галоўная / Навiны

З экспертнай супольнасцю працягваем працу над НСУР-2040

15/02

З мэтай уключэння шырокага кола зацікаўленых у распрацоўку праекта Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2040 года ў лютым-красавіку бягучага года праходзіць серыя круглых сталоў і семінараў па абмеркаванні стратэгічных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў доўгатэрміновай перспектыве.

Перспектыўныя напрацоўкі, прарыўныя, інавацыйныя ідэі, прапанаваныя экспертамі, будуць улічаны пры распрацоўцы праекта дакумента.

Цыкл мерапрыемстваў працягнуўся ўчора на пляцоўцы Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнікоў і спецыялістаў прамысловасці «Кадры індустрыі», дзе адбыўся круглы стол на тэму «ESG-парадак: свабодны выбар або неабходнасць».

Удзел у ім прынялі дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Наталля Берчанка, рэктар Інстытута «Кадры індустрыі» Таццяна Мельнікава, начальнік галоўнага ўпраўлення стратэгічнага аналізу і міжнароднага супрацоўніцтва Мінэканомікі Алена Балігатава, прадстаўнікі прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці, прыватнага бізнесу, журналісты.

Падчас цікавай і насычанай дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі актуальныя пытанні прымянення ESG-стандартаў для развіцця айчыннага бізнесу з мэтай павышэння яго ўстойлівасці і канкурэнтаздольнасці, уключэння суб'ектаў гаспадарання ў дасягненне Мэт устойлівага развіцця і прыярытэтаў НСУР-2040. 
Тэгі