Галоўная / Навiны

Зацверджаны планы мерапрыемстваў па выкананні Асноўных напрамкаў рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026гг.

17/06

Сёння, 17 чэрвеня 2024 г., намеснік Міністра эканомікі Алеся Абраменка у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Мікалаем Снапковым прыняла ўдзел у перагаворах ва Урадзе Расійскай Федэрацыі (г.Масква).

Падчас перагавораў разгледжаны актуальныя пытанні беларуска-расійскага эканамічнага ўзаемадзеяння.

Па выніках сустрэчы Мікалай Снапкоў і намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Аляксей Аверчук зацвердзілі планы мерапрыемстваў (усяго іх 31) па выкананню Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, зацверджаных Дэкрэтам Вышэйшага Дзяржсавета №2. 
Тэгі