Галоўная / Комплекснае развіццё НIС / Падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў і арганізацыйна-практычная праца па стварэнні сучаснай сістэмы бізнес-адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў і арганізацыйна-практычная праца па стварэнні сучаснай сістэмы бізнес-адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Арганізавана ўзаемадзеянне па выкананні Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі фарміравання і развіцця сістэмы бізнес-адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь:

- У праект Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб навуковай дзейнасці” і “Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі” ўнесены змены, якія прадугледжваюць стварэнне спрыяльных умоў для развіцця сістэмы бізнес-адукацыі.

Для прасоўвання ініцыятыў па рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў сферы бізнес-адукацыі ў Інфармацыйна-асветніцкую ўстанову“Новая Еўразія” і Праграму развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь перададзены ў рабочым парадку праектныя ініцыятывы для далейшага прасоўвання ў адрас арганізацый-донараў міжнароднай тэхнічнай дапамогі (Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID), Еўрапейская камісія).

У рамках Праграмы павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў, якая рэалізуецца на аснове сумеснай заявы аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь і Федэральным Міністэрствам эканомікі і энергетыкі ФРГ, накіравана прапанова аб павелічэнні з 2018 года штогод квоты ўдзелу ў Праграме павышэння кваліфікацыі кіраўніцкіх кадраў для прадстаўнікоў беларускага боку, а таксама аб перафарматаванне напрамкаў правядзення стажыровак.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.06.2017 №456 “Аб Рэспубліканскім савеце па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі”

Палажэнне аб Рэспубліканскім савеце па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі

Склад Рэспубліканскага савета па развіцці сістэмы бізнес-адукацыі