Галоўная / Інвестыцыйная палітыка / Iнвестыцыйная палiтыка / Стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый да 2015 года зацверджана ў Беларусі

Стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый да 2015 года зацверджана ў Беларусі

Стратэгія прыцягнення прамых замежных інвестыцый на перыяд да 2015 года зацверджана ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне змешчана ў сумеснай пастанове Савета Міністраў і Нацыянальнага банка №51/2 ад 18 студзеня 2012 года.

Стратэгія накіравана на стымуляванне прытоку прамых замежных інвестыцый у адпаведнасці з патрэбамі структурнай перабудовы эканомікі і інавацыйным развіццём краіны, пашырэнне маштабаў і павышэнне якасці іх выкарыстання на базе пастаяннага паляпшэння інвестыцыйнага клімату, рэфармавання дзяржаўнай уласнасці і развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Беларусі.

Падрабязнасці на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.