Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Агульная інфармацыя / Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Асабiсты прыём грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, прадстаўнiкоў юрыдычных асоб у Міністэрстве эканомікі Рэспублiкi Беларусь (далей - Міністэрства) праводзiцца ў адпаведнасцi з графікам і ажыццяўляецца Міністрам, яго намеснікамі, дырэктарамі дэпартаментаў.

Калі на дзень асабістага прыёму прыпадае дзяржаўнае свята або святочны дзень, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь нерабочым, дзень асабістага прыёму пераносіцца на наступны за ім рабочы дзень.

У выпадку адсутнасці Міністра, прыём ажыццяўляе намеснік, які выконвае яго абавязкі.

Службовыя асобы, якія праводзяць асабісты прыём, а таксама супрацоўнікі Міністэрства, упаўнаважаныя ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём, не маюць права адмовіць у асабістым прыёме, запісу на асабісты прыём, за выключэннем выпадкаў:

• звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Міністэрства;

• звароту ў дні і гадзіны, якія не адпавядаюць графіку прыёму;

• калі падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць заяўніка;

• калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

На асабістым прыёме заяўнік мае права падаць пісьмовы зварот, які рэгіструецца і разглядаецца ва ўстаноўленым парадку. Пры наяўнасці ў звароце пытанняў, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства, заяўніку даецца вуснае тлумачэнне, у якую  дзяржаўную установу або арганізацыю яму трэба звярнуцца.

Па рашэнні кіраўніцтва Міністэрства могуць прымяняцца аўдыё-відэазапіс, кіна- фотаздымка.

Пры звароце на асабiсты прыём пры сабе неабходна мець дакументы, якія засведчваюць асобу (пашпарт, вiд на жыхарства, пасведчанне бежанца). Прадстаўнiкi заяўнiка павiнны прад’явiць дакументы, якiя пацвярджаюць iх паўнамоцтвы.

Запіс грамадзян на асабісты прыём да кіраўніцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца па тэлефоне 200-13-37 (група па рабоце са зваротамі грамадзян, юрыдычных асоб і пратаколу) або па тэлефоне прыёмных, указаных ніжэй, а таксама пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел. Папярэднi запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца не пазней аднаго працоўнага дня да даты правядзення прыёму.

 

Графік асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку  індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Міністэрстве эканомікі Рэспублікі Беларусь

 

Дзень і час прыёму

Пасада асобы, вядучага асабісты прыём

Прозвішча, Імя, Імя па бацьку

1-я серада месяца

з 08.00

да 13.00

Міністр

Чабатар Юрый Адамавіч

2-я серада месяца
з 15.00

да 20.00

Першы намеснік Міністра

Картун Андрэй Міхайлавіч

3-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Намеснік Міністра

Мажынская Марыя Аляксандраўна

3-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Намеснік Міністра

Навумовіч Уладзімір Аляксандравіч

4-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Намеснік Міністра

Бранцэвіч Таццяна Віктараўна

5-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Намеснік Міністра

Абраменка Алеся Мікалаеўна

3-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтву

Русіновіч Вольга Ўладзіміраўна

4-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве

Тараканаў Юрый Аляксеевіч

1-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Начальнік упраўлення
па санацыі і банкруцтве па г. Мінску і Мінскай вобласці

Гапановіч Андрэй Станіслававіч

1-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Начальнік Брэсцкага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Ясніцкая Юлія Вячаславаўна

1-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Начальнік Віцебскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Скіба Алена Аляксееўна

1-я серада месяца
з 08.00

да 13.00

Начальнік Гомельскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Гарбун Аляксандр Афанасьевіч

1-я серада месяца

з 08.00

да 13.00

Начальнік Гродненскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Скарупская Вольга Іванаўна

1-я серада месяца

з 08.00

да 13.00

Начальнік Магілеўскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела
па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

Барауля Канстанцін Міхайлавіч