Адзіныя рынкі і ўзгадненне галіновых палітык у ЕАЭС
Дасягненне ў ЕАЭС “чатырох свабод” з'яўляецца паэтапным і доўгатэрміновым працэсам.
На дадзены момант у ЕАЭС можна казаць пра функцыянаванне адзінага рынку тавараў (за выключэннем энергетычных тавараў, лекаў і медыцынскіх вырабаў).
Мяркуецца, што агульныя рынкі лекаў і медыцынскіх вырабаў пачнуць функцыянаваць у 2017 годзе, агульны электраэнергетычны рынак - у 2019-м, агульныя рынкі газу, нафты і нафтапрадуктаў - у 2025 годзе.
Па дадзеных Еўразійскай эканамічнай камісіі рамкамі адзінага рынку паслуг у ЕАЭС сёння ахоплена каля 50% аб'ёму аказваемых паслуг (без уліку фінансавых паслуг).
Працэс лібералізацыі ў дачыненні да яшчэ 10% паслуг (без уліку фінансавых) будзе адбывацца на працягу пераходнага перыяду.
Наднацыянальнае рэгуляванне фінансавых рынкаў у ЕАЭС будзе магчыма не раней за 2025 год.
Асаблівыя рэжымы рэгулявання прымяняюцца ў дачыненні да транспартных паслуг і паслуг электрасувязі.
У мэтах дасягнення “чатырох свабод” у адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС дзяржавы-члены каардынуюць або ўзгадняюць сваю палітыку ў розных галінах эканомікі.
Скаардынаваная палітыка - палітыка, якая прадугледжвае ажыццяўленне супрацоўніцтва дзяржаў-членаў на аснове агульных падыходаў, адобраных ў рамках органаў Саюза, неабходных для дасягнення мэт Саюза, прадугледжаных Дагаворам аб ЕАЭС.
Узгодненая палітыка - палітыка, якая ажыццяўляецца дзяржавамі-членамі ў розных сферах, якая прадугледжвае гарманізацыю прававога рэгулявання, у тым ліку на аснове рашэнняў органаў Саюза, у такой ступені, якая неабходная для дасягнення мэтаў Саюза, прадугледжаных Дагаворам аб ЕАЭС.
Напрыклад, дзяржавы-члены ў адпаведнасці з Дагаворам праводзяць скаардынаваную энергетычную палітыку, узгодненую палітыку ў сферы абароны правоў спажыўцоў, узгодненую макраэканамічную палітыку, узгодненую валютную палітыку.