Кампетэнцыя ЕАЭС і дзяржаў-членаў
Кампетэнцыя Еўразійскага эканамічнага саюза і яго дзяржаў-членаў у галіне эканамічнага рэгулявання размяжоўваецца на падставе Дагавора аб ЕАЭС. Усё, што не аднесена Дагаворам да выключнай кампетэнцыі органаў Еўразійскага эканамічнага саюза, застаецца ў кампетэнцыі нацыянальных рэгулятараў, альбо (у некаторых выпадках) з'яўляецца прадметам сумеснага вядзення ЕАЭС і дзяржаў-членаў.
Выключнай кампетэнцыяй органаў ЕАЭС з'яўляецца мытна-тарыфнае рэгуляванне, нетарыфнае рэгуляванне (за выключэннем часовых мер дзяржаў-членаў), гандлёвыя рэжымы з трэцімі краінамі, прымяненне спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер, кантроль за канкурэнцыяй на трансгранічных рынках, адзіныя СФС-меры.
Сумеснае рэгуляванне органамі ЕАЭС і дзяржаў-членаў прысутнічае ў такіх галінах як мытнае рэгуляванне, тэхнічнае рэгуляванне (да прыняцця ў той ці іншай сферы тэхнічнага рэгламенту ЕАЭС працягваюць дзейнічаць нацыянальныя тэхнічныя нормы), макраэканоміка (органы ЕАЭС усталёўваюць дапушчальныя інтэрвальныя значэнні некаторых макраэканамічных паказчыкаў для дзяржаў- членаў).
У некаторых абласцях органы ЕЭАС не ажыццяўляюць прамое рэгуляванне, аднак сочаць за выкананнем дзяржавамі-членамі дагаворных абавязацельстваў: напрыклад, у сферах прамысловых і сельскагаспадарчых субсідый, паслуг, дзяржаўных закупак.
Некаторыя важныя эканамічныя сферы, напрыклад, падатковая, інвестыцыйная рэгулююцца дзяржавамі-членамі самастойна, аднак з улікам іх абавязацельстваў у рамках ЕАЭС.
У шэрагу галін (энергетыка, фінансы) рэгулятарная кампетэнцыя органаў ЕАЭС і дзяржаў-членаў будзе змяняцца па меры падрыхтоўкі і ўступлення ў сілу міжнародных пагадненняў, прадугледжаных Дагаворам аб ЕАЭС.