Галоўная / Эканамічныя саюзы, доступ на рынкі / Зоны свабоднага гандлю / Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і здзяйсненні інвестыцый

Пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі і здзяйсненні інвестыцый

 2.1 Гісторыя перагаворнага працэсу

У сувязі з узрастаннем ролі глабальных інтэграцыйных працэсаў у ажыццяўленні міжнароднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва адной з найважнейшых мэт знешнегандлёвай палітыкі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца далучэнне да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Удзел у гэтай арганізацыі дасць магчымасць Беларусі захаваць ужо існуючыя пазіцыі і заваяваць новыя нішы ў міжнароднай гандлёвай супольнасці, забяспечыць стабільныя і прадказальныя ўмовы гандлю, а таксама стане "сертыфікатам" якасці беларускай эканомікі для замежных інвестараў, крэдытораў, вытворцаў і спажыўцоў.

 Беларусь падала заяўку на далучэнне да СГА у 1993 годзе.

У перыяд 1997-2005 гг. праведзена сем пасяджэнняў Рабочай групы СГА па далучэнні Беларусі. Пасля 2005 года работа прадоўжылася ў рэжыме нефармальных кансультацый (5 раўндаў кансультацый Старшыні Рабочай групы з удзелам членаў СГА).

Беларусь, як член Еўразійскага эканамічнага саюза, дэ-факта жыве па правілах СГА з 2012 года, паколькі гэтыя правілы, роўна як і абавязацельствы Расійскай Федэрацыі ў СГА, леглі ў аснову права ЕАЭС.

У 2016 годзе Кіраўніком дзяржавы і Урадам прыняты рашэнні аб актывізацыі перагаворнага працэсу па далучэнні Беларусі да СГА: абноўлены склад Міжведамаснай камісіі па пытаннях далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА; сфарміравана перагаворная дэлегацыя; прызначаны галоўны перагаворшчык.

З 2017 года адноўлена практыка правядзення пасяджэнняў Рабочай групы па далучэнні Беларусі да СГА (адбылося пяць пасяджэнняў Рабочай групы, апошняе, 12-е пасяджэнне, праведзена ў ліпені 2019 г.), а таксама поўнамаштабных раўндаў двухбаковых перагавораў у рамках далучэння да СГА. Забяспечаны пераход ад Зводнай справаздачы да праекта Даклада Рабочай групы, гэта значыць да заключнай стадыі перагаворнага працэсу па далучэнні да СГА.

 У 2019 г. у штогадовым дакладзе Генеральнага дырэктара СГА Раберта Азеведу Беларусь упершыню была аднесена да краін, якія знаходзяцца ў стратэгічным фокусе Сакратарыята СГА.

У цэлым 2019 г. быў вызначальным па ўзгадненні параметраў беларускага членства ў СГА. Сумесна з Сакратарыятам СГА была распрацавана індыкатыўная дарожная карта завяршэння далучэння Беларусі да арганізацыі, якая змяшчае пералік мерапрыемстваў, неабходных для рэалізацыі на знешнім контуры зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі арганізацыямі з мэтай завяршэння перагаворнага працэсу.

 У сувязі з неспрыяльным эпідэміялагічным становішчам у свеце ў 2020 г. правядзенне чарговага 13-га пасяджэння Рабочай групы па далучэнні да СГА адкладзена.

 2.2 Сучасны статус перагавораў

 Па стане на студзень 2022 г. двухбаковыя перагаворы па доступе на рынкі завершаны з 22 членамі СГА: Аўстраліяй, Аргенцінай, Арменіяй, Афганістанам, Балгарыяй, Гватэмалай, Дамініканскай Рэспублікай, Індыяй, Ісландыяй, Кітаем, Кітайскім Тайбэем, Кубай, Малдовай, Нарвегіяй, Панамай, Турцыяй, Швейцарыяй, Эквадорам, Эль-Сальвадорам, Японіяй. Перагаворы з 12 з іх завершаны ў 2017-2020 гг.

 Працягваюцца перагаворы з 7 членамі СГА: аб доступе на рынак паслуг - з ЕС, Канадай, ЗША і Украінай, аб доступе на рынак тавараў - з Бразіліяй, ЕС, Канадай, Коста-Рыкай, Новай Зеландыяй і ЗША.

 Таксама прадаўжаецца работа ў шматбаковым фармаце над узгадненнем праекта Даклада Рабочай групы па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА, Плана нарматворчых работ і іншых перагаворных дакументаў.

 2.3Ацэнка сацыяльна-эканамічных наступстваў далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА

Па разліках міжнародных экспертаў, з пункту гледжання макраэканамічных вынікаў уплыў далучэння да СГА на эканоміку Беларусі будзе ў цэлым станоўчы. Аднак яно будзе залежаць ад абавязацельстваў, узятых краінай пры ўступленні.

 Згодна з ацэнкамі, толькі дзякуючы ўнутраным пераўтварэнням на працягу 5 гадоў пасля далучэння да СГА ВУП Беларусі можа вырасці на 1,2—1,8% у залежнасці ад прынятых абавязацельстваў, а дабрабыт можа павялічыцца ад 1% да 3,2%. Уступленне ў СГА таксама прывядзе да росту аплаты працы, ствараючы працоўныя месцы ў больш эфектыўных сектарах і скарачаючы ў найменш эфектыўных.

К зменам ў эканамічнай палітыцы, якія аказваюць найбольшы ўплыў, адносяцца наступныя:

зніжэнне рэгулятарных бар'ераў, звязаных з існуючымі бюракратычнымі бар'ерамі (індывідуальны ўплыў дадзенай меры: рост ВУП на 0,86%, рост дабрабыту на 0,58%, зніжэнне ўзроўню цэн на 0,27%, рост экспарт на 0,83%, рост імпарту на 0,41 %);

лібералізацыя гандлю паслугамі: адкрытасць у сферы паслуг будзе садзейнічаць прытоку інвестыцый, істотнаму росту продажаў на ўнутраным рынку і скарачэнню імпарту паслуг.

Уступленне ў СГА таксама можа садзейнічаць геаграфічнай дыверсіфікацыі экспарту (магчыма некаторае зніжэнне экспарту Беларусі ў ЕАЭС, у той час як экспарт у ЕС, Кітай і іншыя краіны павялічыцца).

Пры ўмове ж істотнай лібералізацыі гандлёва-эканамічнага рэжыму далучэнне Беларусі да СГА можа мець наступныя перавагі для нацыянальнай эканомікі:

 прырост ВУП на працягу 5 гадоў пасля далучэння на 4,9 млрд даляраў;

 устараненне неабгрунтаваных бар'ераў для беларускай прадукцыі на знешніх рынках і «разблакіроўка» патэнцыялу росту экспарту тавараў і паслуг больш чым на 1,3 млрд даляраў;

 рост вытворчасці сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі да 13 % у асобных галінах;

 прырост назапашаных прамых замежных інвестыцый да 12 млрд даляраў на працягу 5 гадоў пасля далучэння;

 прыцягненне знешніх запазычанняў з боку міжнародных фінансавых арганізацый і інстытутаў на больш выгадных умовах;

 доступ да Органа па вырашэнні спрэчак СГА, які дае магчымасць адстойваць знешнегандлёвыя інтарэсы краіны.

 2.4 Кампетэнцыя Мінэканомікі

Схема замацавання адказных органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 1999 г. № 1338.

Міністэрства эканомікі прымае актыўны ўдзел у перагаворным працэсе аб далучэнні Беларусі да СГА як на шматбаковым, так і на двухбаковым трэках.

Міністэрства эканомікі курыруе наступныя пытанні ў рамках далучэння Рэспублікі Беларусь да СГА:

- Інвестыцыйны рэжым;

- Прыватызацыя і дзяржаўная ўласнасць;

- Дзяржаўныя гандлёвыя прадпрыемствы;

- Ліцэнзаванне відаў дзейнасці;

- Экспартныя субсідыі (акрамя сельскагаспадарчых экспартных субсідый);

- Прамысловая палітыка, у тым ліку субсідаванне;

- Інвестыцыйныя меры, звязаныя з гандлем;

- Свабодныя эканамічныя зоны;

- Арганізацыйна-прававыя формы вядзення гаспадарчай дзейнасці (укараненне інстытута філіялаў замежных юрыдычных асоб);

- Палітыка, якая закранае гандаль паслугамі (у тым ліку пытанні доступу на рынак паслуг);

- Фармуе пазіцыю Беларусі ў двухбаковых перагаворах па доступу на рынак паслуг;

- Атрыманне статусу краіны с рыначнай эканомікай.

Мінэканомікі таксама распрацавала Апытальнік па дзяржаўных гандлёвых прадпрыемствах і Апытальнік па прамысловых субсідыях.