Галоўная / Эканамічныя саюзы, доступ на рынкі / Еўразійскі эканамічны саюз ЕАЭС / Ліквідацыя барераў, абмежаванняў і адабранняў ва ўзаемным гандлі ў ЕАЭС

Ліквідацыя барераў, абмежаванняў і адабранняў ва ўзаемным гандлі ў ЕАЭС

Інтэграцыя раўнапраўных дзяржаў-членаў ЕАЭС дапускае вызначаны пераходны перыяд, які дазваляе ўстараніць тыя перашкоды, якія пры падпісанні Дагавора аб ЕАЭС (далей – Дагавор) краіны не былі гатовы ўстараніць, каб забяспечыць роўны доступ сваім партнёрам на нацыянальныя рынкі.

Частковае абмежаванне ў доступе на рынкі дзяржаў-членаў было прадугледжана непасрэдна ў Дагаворы (артыкул 29 “Выключэнні з парадку функцыянавання ўнутранага рынку тавараў”) і дадатках да яго (дадатак №2 да Пратакола аб гандлі паслугамі, установы, дзейнасці і ажыццяўленні інвестыцый “Пералік захаваных дзяржавамі-членамі “гарызантальных” абмежаванняў у адносінах да ўсіх сектароў і відаў дзейнасці”).

Тыя выключэнні ва ўзаімным гандлі, якія не былі належным чынам адрэгуляваны ў межах Дагавора, зафіксаваны ў Рашэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета №112 “Аб зацвярджэнні індывідуальных нацыянальных пералікаў абмежаванняў, адабранняў, дадатковых патрабаванняў і ўмоў у межах Еўразійскага эканамічнага саюза для Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі” ад 23 снежня 2014 г.

Адначасова з Дагаворам вызначана “паступовае скарачэнне абмежаванняў, адабранняў, дадатковых патрабаванняў і ўмоў, прадугледжаных індывідуальнымі нацыянальнымі пералікамі” (Артыкул 67).

Варта адзначыць, што не заўсёды атрымоўваецца дасягнуць устаранення перашкод у азначаны тэрмін, больш за тое, узнікаюць бар’еры і ў выніку парушэння права Саюза.

Як паказвае досвед Еўрапейскага саюза, выяўленне і ўстараненне перашкод ва ўзаемным гандлі – неад’емная частка функцыянавання інтэграцыйных аб’яднанняў. Досвед інтэграцыі еўрапейскіх краін актыўна выкарыстоўваецца і ў ЕАЭС. 

Еўразійская эканамічная камісія на пастаяннай аснове праводзіць працу па выяўленні і ўстараненні перашкод ва ўзаемным гандлі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і ацэнку ўплыву бар’ераў, абмежаванняў і адабранняў на эканомікі краін Саюза.

У мэтах актывізацыі працы ў азначаным накірунку Рашэннем Савета ЕЭК ад 12 лютага 2016 г. №1 створаны Дэпартамент функцыянавання ўнутраных рынкаў, асноўная дзейнасць якога накіравана на забеспячэнне функцыянавання рынкаў дзяржаў-членаў без бар’ераў,  абмежаванняў і адабранняў.

Больш падрабязную інфармацыю пра дзейнасць Дэпартамента маожна атрымаць на афіцыйным партале ЕЭК.

Для павышэння эфектыўнасці выяўлення перашкод і маніторынгу выканання права Саюза ЕЭК распрацаваны і ўкаранён інфармацыйны рэсурс “Функцыянаванне ўнутраных рынкаў Еўразійскага эканамічнага саюза” (https://barriers.eaeunion.org), які дазваляе інфарміраваць Камісію аб наяўнасці перашкод на шляху “чатырох свабод”.

Рэспубліка Беларусь прымае актыўны ўдзел у працы па ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку ЕАЭС. 

На пасяджэнні Савета ЕЭК 18.10.2016 па ініцыятыве Беларусі прынята распараджэнне №29 “Аб ходзе працы па выяўленні і ўстараненні бар’ераў, адабранняў і перашкод на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза”. У адпаведнасці з указаным Распараджэннем вызначаны механізм планавага ўстаранення адабранняў, абмежаванняў і ліквідацыі бар’ераў, што дазволіць весці працу па ўстараненні перашкод на сістэмнай аснове. 

Варта адзначыць, што Распараджэнне толькі інструмент па ўстараненні існуючых перашкод, то, як актыўна будзе ісці праца ў гэтым накірунку, шмат у чым залежыць ад дзяржаў-членаў.