Галоўная / Эканамічныя саюзы, доступ на рынкі / Еўразійскі эканамічны саюз ЕАЭС / Узаемадзеянне з Еўразійскай эканамічнай камісіяй ЕЭК

Узаемадзеянне з Еўразійскай эканамічнай камісіяй ЕЭК

Міністэрства эканомікі з'яўляецца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, які ўпаўнаважаны Урадам Рэспублікі Беларусь на ажыццяўленне каардынацыі працы ў Рэспубліцы Беларусь па пытаннях функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза, узаемадзеяння з Еўразійскай эканамічнай камісіяй, згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2016 года № 772 “Аб пытаннях разгляду, падрыхтоўкі і адмены актаў асобных органаў Еўразійскага эканамічнага саюза” (далей - Пастанова №772).

Пастановай №772 зацверджаны:

Рэгламент разгляду дакументаў і матэрыялаў, падрыхтоўкі анатацый да пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Еўразійскага міжурадавага савета;

Рэгламент разгляду дакументаў і матэрыялаў, падрыхтоўкі абагульненых пазіцый да пасяджэнняў Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі;

Рэгламент разгляду дакументаў і матэрыялаў, падрыхтоўкі ўзгодненых пазіцый да пасяджэнняў Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі;

Рэгламент падрыхтоўкі ініцыятыўных прапаноў для разгляду на пасяджэннях Калегіі і (або) Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі;

Рэгламент падрыхтоўкі прапаноў аб адмене або змяненнi рашэнняў, прынятых Калегіяй Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Таксама дадаткам 1 да Пастановы №772 вызначана размеркаванне сфер дзейнасці ЕЭК паміж намеснікамі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, членам Савета ЕЭК ад Рэспублікі Беларусь, дадаткам 2 замацаваны сферы дзейнасці ЕЭК за рэгулюючымі органамі.

Міністэрства эканомікі выступае каардынуючым органам у рамках разгляду дакументаў і матэрыялаў, падрыхтоўкі пазіцый да пасяджэнняў Калегіі/ Савета ЕЭК, падрыхтоўкі ініцыятыўных прапаноў для разгляду на пасяджэннях Калегіі/Савета ЕЭК, разгляду прапаноў аб адмене або змяненнi рашэнняў, прынятых Калегіяй ЕЭК.

Па пытаннях разгляду дакументаў і матэрыялаў, падрыхтоўкі анатацый да пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, Еўразійскага міжурадавага савета адказным з'яўляецца Міністэрства замежных спраў.

Парадак разгляду дакументаў і матэрыялаў, падрыхтоўкі пазіцый, анатацый да пасяджэнняў Калегіі/Савета ЕЭК, Міжурадавага савета, Вышэйшага савета, падрыхтоўкі ініцыятыўных прапаноў, прапаноў аб адмене або змяненнi рашэнняў, прынятых Калегіяй ЕЭК, прадстаўлены на схеме .

У адпаведнасці з Пастановай №772 каардынуючы орган мае права, у тым ліку:

даваць даручэнні рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання па пытаннях функцыянавання ЕАЭС, узаемадзеяння з ЕЭК;

запытваць пры неабходнасці ў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый дадатковыя матэрыялы (дакументы) або тлумачэнні да унесеныхрэгулюючымі органамі матэрыялах (дакументах);

вяртаць на дапрацоўку рэгулюючаму органу ўнесеныя iм неналежным чынам падрыхтаваныя матэрыялы (дакументы);

уносіць на разгляд члена Савета ЕЭК ад Рэспублікі Беларусь выпрацаванае каардынуючым органам рашэнне па спрэчных пытаннях пры ўзнікненні рознагалоссяў з рэгулюючымі органамі;

узгадняць пры неабходнасці спрэчныя пытанні з намеснікамі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, членам Савета ЕЭК ад Рэспублікі Беларусь;

самастойна вызначаць парадак узаемадзеяння з ЕЭК у кожным канкрэтным выпадку;

ажыццяўляць узаемадзеянне з пасольствамі Рэспублікі Беларусь у дзяржавах-членах ЕАЭС у парадку, якi зацвярджаецца Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам эканомікі.