2016 г.

Дзейнасць Міжведамаснага інфраструктурнага каардынацыйнагасавету (МІКС) ў 2016 г.

 

У 2016 г. было праведзена два пасяджэння МІКС. Першае адбылося22 студзеня 2016 г. на пляцоўцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. На ім былі разгледжаны наступныя пытанні:

якая работа праводзіцца па падрыхтоўцы падзаконных актаў ў развіццё Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве»;

бягучы этап прапрацоўкі пагаднення па ўдзеле Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў фінансаванні паслуг па падрыхтоўцы першага пілотнага праекта «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі M-10 з 109,9 па 195,15 км»:

разгляд новых праектных прапаноў ДПП, у тым ліку «Стварэнне шматфункцыянальнага вытворча-энергетычнага комплексу ў г. Навагрудку», «Праектаванне і будаўніцтва Станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі ў г. Баранавічы па вул. Куйбышава, 96»,«Шматфункцыянальны сямейны вольнага часу цэнтр»,«Супрацоўніцтва прыватнага бізнесу і дзяржавы ў сферы інавацыйнага навучання школьнікаў праграмаванні і робататэхніцы»;

ход падрыхтоўкі праекта «Рэканструкцыя комплексу будынкаў УАЗ «Гарадская клінічная бальніца №3» у г. Гродна пад Гродзенскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер».

 

Другое пасяджэнне МІКС з удзелам членаў Дзелавога кансультатыўнага савета ЕЭК ААН, а таксама міжнародных экспертаў адбылося 28 кастрычніка 2016 года, падчас якога былі разгледжаны наступныя пытанні:

вынікі фарміравання заканадаўчай базы ў сферы ДПП ў Рэспубліцы Беларусь;

каментарыі членаў Дзелавога кансультатыўнага савета ЕЭК ААН па існуючым заканадаўстве ў сферы ДПП, а таксама рэкамендацыі па яго далейшаму развіццю;

прапрацоўка стандартаў ЕЭК ААН у галіне рэалізацыі праектаў ДПП;

падрыхтоўка першага пілотнага праекта ДПП ў Рэспубліцы Беларусь «Рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі M-10 з 109,9 па 195,15 км» (бягучы этап рэалізацыі праекта, схема яго рэалізацыі);

новыя праектныя прапановы для падрыхтоўкі і рэалізацыі на прынцыпах ДПП, а таксама каментарыі членаў Дзелавога кансультатыўнага савета ЕЭК ААН да іх;

актуалізацыя Нацыянальнай інфраструктурнай стратэгіі на 2017-2030 гг. і перспектывы развіцця ДПП ў Беларусі;

зацвярджэнне рэгламенту работы МІКС і іншыя арганізацыйныя пытанні.