Мытны саюз, АЭП, АДКБ, СНД
Перавагі Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана
Адмена ўнутраных мытных межаў і доступ да ёмістага рынка краін Мытнага саюза ў 170 млн. чалавек, павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі за кошт зніжэння транспартных і часавых выдаткаў пры экспарце прадукцыі ў Еўропу, мытных выдаткаў пры рэалізацыі прадукцыі ў Расію і Казахстан, выкарыстання падатковых прэферэнцый асабліва для высокатэхналагічных вытворчасцяў.
Завяршэнне фарміравання Адзінай эканамічнай прасторы і ўніфікацыя да 1 студзеня 2012 г. нацыянальных заканадаўстваў у эканамічнай сферы:
• свабодны рух тавараў, паслуг, капіталаў, рабочай сілы
• лібералізацыя валютных аперацый, спрашчэнне працоўнай міграцыі, захаванне доступу да наяўных рынкаў збыта тавараў, выкарыстанне пераваг адкрытых межаў і адзінай транспартнай сеткі, гарманізацыя тэхнічных і рэгулюючых стандартаў і рэгламентаў і іншых нетарыфных бар'ераў
Удзельніца Пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю і праекта Дагавора аб свабодным гандлі СНД
умовы для свабоднага руху тавараў і паслуг з краінамі СНД
Удзельніца Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы
краіне прадастаўлены гарантыі бяспекі ад нападу (прымяненне сілы або пагрозы сілай арт.1 Дамовы аб калектыўнай бяспецы)