Прыватызацыя
Ключавой перадумовай для прыходу ў рэспубліку інвестара з'яўляецца скарачэнне долі дзяржаўнага сектара і прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці. Пры гэтым забяспечваецца рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў і вытворчага патэнцыялу, паляпшэнне фінансавага становішча арганізацый, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці суб'ектаў гаспадарання.
Нацыянальнае заканадаўства прадугледжвае розныя формы ўдзелу інвестара ў прыватызацыі: удзел у працэдуры пераўтварэння прадпрыемства ў адкрытае акцыянернае таварыства, набыццё акцый ужо створанага акцыянернага таварыства на аўкцыёне або па конкурсе, купля прадпрыемства (магчымасць набыцця па льготных цэнах, у памеры адной базавай велічыні).
З 1 студзеня 2011 года ўступіў у сілу новы закон “Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы”, у аснове якога вопыт краін, якія паспяхова правялі ў сябе эканамічныя рэформы. Закон прыняты з улікам прапаноў МФК і Сусветнага банка ў мэтах стварэння ўмоў для прыцягнення інвестыцый.
У цэлым ажыццяўляецца пераход да сістэмнай прыватызацыі, заснаванай на празрыстых механізмах продажу дзяржаўнай уласнасці, адказнасці новых уласнікаў па прынятых на сябе абавязацельствах, маніторынгу працы рэфармаваных прадпрыемстваў.