Спрыяльныя экалагічныя ўмовы

Па выніках 2010 года Беларусі прысвоены лепшы экалагічны індэкс сярод краін СНД - 53-я пазіцыя сярод 163 краін, складзены навукоўцамі Ельскага і Калумбійскага універсітэтаў.

Індэкс складзены па 25 крытэрыях, якія ахопліваюць ацэнку здароўя насельніцтва, звязаную са станам навакольнага асяроддзя і жыццяздольнасці экасістэм. Рэйтынг сфарміраваны з улікам стану вады, паветра, а таксама дзяржаўнай палітыкі па захаванні біяразнастайнасці, практыкі вядзення сельскай гаспадаркі.

Расія займае - 69-ю пазіцыю, Арменія - 76-ю, Азербайджан - 84-ю, Малдова - 86-ю, Украіна - 87-ю, Казахстан - 92-ю, Таджыкістан - 111-ю, Узбекістан - 144-ю, Туркменістан - 157-ю. Польшча апынулася на 63-м месцы, Эстонія - на 57-м, ЗША - на 61-й пазіцыі.