Галоўная / Аб Мiнiстэрстве / Старонкi гiсторыi / Устойлівы і сбалансаваны рост эканомікі

Устойлівы і сбалансаваны рост эканомікі

За пяцігодку 2016-2020 гг. непасрэдна ў полі дзейнасці Мінэканомікі знаходзіўся рад ключавых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Макраэканамічны аналіз і прагназаванне

Мінэканомікі ажыццяўляла рэгулярны маніторынг сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, ацэнку стану макраэканамічнай збалансаванасці, унутраных і знешніх рызыкаў устойлівага развіцця, распрацоўвала меры па пераадоленні ўзнікаючых негатыўных тэндэнцый і замацаванню станоўчых. На гэтай аснове мадэлявала сцэнарыі развіцця на перспектыву.  

У 2016–2020 гг. падрыхтаваны рад прагнозных і праграмных дакументаў развіцця на доўга-, сярэдне- і кароткатэрміновыя перспектывы.

Сярод доўгатэрміновых - гэта абноўленая Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года ў частцы спалучэння з кітайскімі праграмамі «Зроблена ў Кітаі-2025» і «Інтэрнэт+» і Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2035 года.

Мінэканомікі на сярэднетэрміновую перспектыву распрацаваны ключавыя дакументы эканамічнай палітыкі дзяржавы - Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг. і Комплекс мер па яе рэалізацыі, Асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гг. У мэтах іх рэалізацыі на ўзроўні Урада падрыхтаваны Мінэканомікі і зацверджаны Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг., Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2018-2020 гг., Праграма дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2025 года і інш.

Штогод распрацоўваўся прагноз на чарговы год. Асабліва трэба адзначыць падрыхтоўку прагнозу на 2021 год: упершыню быў распрацаваны Мэтавы план. Яго асноўная функцыя – мабілізацыя наяўных рэсурсаў для стварэння стартавых умоў з мэтай выхаду на траекторыю паскоранага развіцця і разгортвання новага інвестыцыйнага цыклу.

Таксама ў 2020 годзе на фоне пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 Міністэрствам эканомікі быў распрацаваны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 красавіка 2020 г. № 143 "Аб падтрымцы эканомікі". У тым ліку падрыхтаваны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якія найбольш схільныя да неспрыяльнага ўздзеяння эпідэміялагічнай сітуацыі, на якія распаўсюджваюцца прадугледжаныя Указам меры падтрымкі. У названым дакуменце таксама сканцэнтраваны ключавыя меры падтрымкі галін эканомікі ва ўмовах запаволення эканамічнай актыўнасці ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19.

У выніку прынятых мер эканоміка Беларусі адаптавалася да працы ў новых умовах, што дазволіла ў 2020 г. спрацаваць з тэмпам росту вышэй за сярэднесусветныя – 99,1%, тады як свет 95,6–95,7%.

Удасканаленне інвестыцыйнага клімату

У кантэксце павышэння эфектыўнасці інвестыцыйнай дзейнасці і паляпшэння інвестыцыйнага клімату Мінэканомікі ажыццяўлялася работа па падрыхтоўцы адпаведных нарматыўных прававых актаў, удасканаленню метадалогіі бізнес-планавання, развіццю нарматыўнай прававой базы і апрабаванню механізма ДПП на прыкладзе пілотных праектаў, забеспячэнню ўмоў для прыцягнення інвестыцый у свабодныя эканамічныя зоны.

У перыяд 2016–2018 гг. праводзіўся штоквартальны маніторынг каля 100 асноўных інвестыцыйных праектаў, якія рэалізуюцца па даручэннях Кіраўніка дзяржавы і Урада. У 2019–2020 гг. ажыццяўлялася каардынацыя работы і маніторынг ходу рэалізацыі 34 важнейшых стратэгічных інвестыцыйных праектаў.

За 2016–2019 гг. праведзена экспертыза 142 бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў (уключаючы паўторна прадстаўленыя).

Сумесна з ДУ «Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі» вялася праца па павышэнні эфектыўнасці працы Агенцтва як «аднаго акна» для інвестараў.

У 2018 г. быў распрацаваны План мерапрыемстваў па ўдасканаленні інвестыцыйнага клімату, а таксама комплекс мер па прыцягненню прамых замежных інвестыцый. У 2020 г. аналагічны план сфарміраваны на сярэднетэрміновую перспектыву.

У студзені 2019 г. укаранёны ў прамысловую эксплуатацыю Інтэрнэт-партал «Дарожная карта інвестара» (map.investinbelarus.by) для прадстаўлення інфармацыі аб інвестыцыйных праектах і ідэях.

У 2020 г. Міністэрствам эканомікі праводзілася работа па ўдасканаленні палажэнняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 10, у рамках якога прадугледжана ўвядзенне новага механізма заключэння інвестыцыйных дагавораў з прадастаўленнем інвестарам больш шырокага пераліку льгот і прэферэнцый выключна для рэалізацыі буйнамаштабных праектаў, якія маюць важнае значэнне для Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнай палітыкі Міністэрствам эканомікі толькі за 2019–2020 гг. было падрыхтавана 32 праекты нарматыўных прававых актаў (з якіх прынята 16).

Таксама прапрацоўвалася пытанне аб увядзенні ў Рэспубліцы Беларусь механізма спецыяльных інвестыцыйных дагавораў, што з'яўляецца дадатковым стымулам па рэалізацыі доўгатэрміновых інвестыцыйных праектаў.

На працягу 2016-2020 гг. Мінэканомікі забяспечвалася штогадовая падрыхтоўка Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на чарговы фінансавы год, на падставе якой за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ажыццяўлялася фінансаванне і будаўніцтва ў рэспубліцы сацыяльна значных будоўляў і аб'ектаў.

Для вызначэння патрэбнасці ў інфраструктурных праектах Мінэканомікі ўпершыню ў сістэме планавання быў сфарміраваны Нацыянальны інфраструктурны план на 2021–2025 гг., які прадугледжвае стварэнне комплекснай, якаснай, бяспечнай і ўстойлівай інфраструктуры, якая адпавядае патрабаванням сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў сярэднетэрміновай перспектыве і забяспечвае ўмовы для росту якасці жыцця насельніцтва.

Прыцягненню замежных інвестыцый садзейнічала рэгістрацыя новых рэзідэнтаў у рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканаленні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

На сістэмнай аснове забяспечвалася ўдасканаленне спецыяльнага прававога рэжыму вядзення бізнесу ў СЭЗ, будаўніцтва інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

У канцы 2020 г. Мінэканомікі вялася праца па падрыхтоўцы канцэпцыі запуску новага інвестыцыйнага цыклу. Гэта будзе садзейнічаць росту прадуктыўнасці працы, павелічэнню канкурэнтаздольнасці і экспартных магчымасцей, стварэнню развітой інфраструктуры ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Удасканаленне дзелавога асяроддзя

У мэтах фарміравання спрыяльных умоў для вядзення бізнесу на працягу пяцігодкі быў прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымуляванне дзелавой актыўнасці і выключэнне празмерных адміністрацыйных патрабаванняў да суб'ектаў гаспадарання. Ключавым з'яўляецца Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва».

Мінэканомікі падрыхтаваны прапановы па аптымізацыі фінансавых санкцый за нязначныя парушэнні, пашырэнню практыкі вынясення папярэджанняў замест накладання штрафных санкцый пры прыцягненні суб'ектаў гаспадарання да адміністрацыйнай адказнасці ўпершыню. Выпрацаваны механізм дыферэнцыраванага прымянення штрафных санкцый у межах, прадугледжаных заканадаўствам, у залежнасці ад ступені віны і ўзроўню даходу суб'ектаў гаспадарання.

З улікам меркавання бізнес-супольнасці ў 2020 г. Мінэканомікі падрыхтаваны і ўнесены ва Урад прапановы па карэкціроўцы кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці, якія прадугледжваюць:

мінімізацыю прымянення ўзяцця пад варту, заключэнне пад варту толькі па рашэнню суда, а таксама зніжэнню гранічнага тэрміну пазбаўлення волі;

выключэнне з асобных артыкулаў санкцыі ў выглядзе пазбаўлення волі;

павелічэнне гранічных парогаў наступлення крымінальнай адказнасці;

перавод асобных злачынстваў супраць уласнасці і парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ў справы прыватнага абвінавачвання, якія ўзбуджаюцца па заявах пацярпелых;

выключэнне адказнасці суб'ектаў гаспадарання пры правапарушэннях, якія ўзніклі з прытрымлівання тлумачэнням дзяржаўнага органа як рэгулятара.

Мінэканомікі сумесна з дзяржаўнымі органамі ажыццяўлялася работа па спрашчэнні адміністрацыйных працэдур для бізнесу.

У выключнасці, адменены празмерныя адміністрацыйныя бар'еры ў сферы вытворчасці прадукцыі, будаўнічай і транспартнай дзейнасці, гандлю, грамадскага харчавання, рэкламы. Па ініцыятыве Мінэканомікі, у 10 разоў скарочаны мінімальна дастатковы пералік абавязковых супрацьпажарных, санітарна-эпідэміялагічных, ветэрынарных, прыродаахоўных і іншых патрабаванняў.

Важнай навацыяй для рэгулятарнага асяроддзя стаў апавяшчальны прынцып пачатку ажыццяўлення 19 найболей распаўсюджаных відаў дзейнасці.

Была аптымізавана кантрольная (наглядная) дзейнасць, зніжана ўздзеянне з боку кантралюючых (наглядных) органаў на суб'екты прадпрымальніцкай дзейнасці;

Праводзілася работа па стварэнню электроннага рэестра адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца па заяве юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. І ўжо ў 2017 г. суб'екты гаспадарання мелі магчымасць праходжання ў электроннай форме каля 107 адміністрацыйных працэдур.

Створаны базавы рэсурс для наступнага пераходу на паўнацэннае электроннае ліцэнзаванне – Адзіны рэестр ліцэнзій, з 1 ліпеня 2020 г. звесткі з яго прадастаўляюцца на адзіным партале электронных паслуг.

Ключавымі пляцоўкамі дыялогу бізнесу і ўлады выступалі грамадска-кансультатыўныя саветы (ГКС). Пры дзяржаўных органах (арганізацыях) на 1 студзеня 2020 г. створаны 34 ГКС.

Дзякуючы рэалізаваным мерам прадпрымальніцтва ўнесла істотны ўклад у развіццё эканомікі краіны, забяспечыўшы больш як 40 працэнтаў экспарту тавараў і 50 працэнтаў ВУП.

Павышэнне эфектыўнасці працы прадпрыемстваў дзяржаўнага сектара

За 2016–2020 гг. Мінэканомікі быў ініцыяваны шэраг прапаноў па пытанні адносін уласнасці.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 жніўня 2017 г. № 284 «Аб выбыцці маёмасці» прадугледжваецца часовая змена парадку адлюстравання ў бухгалтарскім уліку аперацый па выбыцці няпрофільных і невыкарыстоўваемых актываў арганізацый у мэтах недапушчэння страт пры ажыццяўленні такіх аперацый. Мінэканомікі распрацаваны праект Указа аб унясенні змяненняў у гэты Указ, які прадугледжвае прадаўжэнне яго дзеяння на перыяд з 1 студзеня 2021 г. па 31 снежня 2023 г.

Прыняты распрацаваны Мінэканомікі Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2021 г. № 95-З «Аб змяненні законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў». Законам прадугледжваюцца дадатковыя механізмы фінансавага аздараўлення гаспадарчых таварыстваў (за кошт канвертацыі даўгоў у статутны капітал, унясення бязвыплатных укладаў у маёмасць), а таксама доўгатэрміновай матывацыі топ-менеджменту такіх арганізацый (права кіраўнікоў і членаў наглядальных саветаў (саветаў дырэктароў) арганізацый і членаў наглядальных саветаў (саветаў дырэктароў) арганізацый з дзяржаўным удзелам на бязвыплатнае атрыманне ва ўласнасць акцый (доляў у статутных фондах) дадатковай эмісіі гэтых арганізацый).

Мінэканомікі вялася работа па садзейнічанню стварэнню інтэграваных структур, у тым ліку ў форме аб'яднанняў юрыдычных асоб (холдынгаў), таксама па падрыхтоўцы і рэалізацыі, зыходзячы з агульнадзяржаўных інтарэсаў, прапаноў па арганізацыйна-структурным пераўтварэнням у эканоміцы, ліквідацыі залішніх звёнаў кіравання і дубліравання функцый.

Для садзейнічання развіццю карпаратыўных форм арганізацыі прадпрымальніцтва Мінэканомікі падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі карпаратыўнага кіравання.

Нягледзячы на тое, што ў рэспубліцы функцыі каардынацыі і выпрацоўкі палітыкі развіцця галін эканомікі замацаваны за міністэрствамі і канцэрнамі, у цэлым пытанні стратэгіі галіновага развіцця таксама знаходзяцца ў кампетэнцыі Мінэканомікі. У 2018 г. пры яго ўдзеле была распрацавана Канцэпцыя Дзяржаўнай галіновай палітыкі (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2018 г. № 752).

Акрамя таго, Мінэканомікі пачало напаўненне праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных арганізацыях і гаспадарчых таварыствах з удзелам дзяржавы».

Рэгіянальная палітыка

За пяцігодку рэальны прарыў быў здзейснены ў галіне выпрацоўкі мер рэгіянальнай палітыкі.

Міністэрства эканомікі, выступаючы каардынатарам, праводзіла маштабную работу па маніторынгу эканамічнай сітуацыі і выпрацоўцы сістэмных мер, накіраваных на скарачэнне ў рэгіёнах разрыву па ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Пры чым упершыню быў рэалізаваны дыферэнцыраваны падыход: на аснове аналізу ключавых праблем, якія фарміруюць рызыкі для развіцця рэгіёну, спецыялізацыі, патэнцыялу і кампетэнцый тэрыторыі вызначаліся «кропкі росту», здольныя забяспечыць выхад рэгіёну на ўстойлівую траекторыю эканамічнага росту.

У цеснай узаемасувязі з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам былі распрацаваны праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў на 2016–2020 гады ва ўвязцы з існуючымі рэсурсамі і перспектывамі развіцця відаў эканамічнай дзейнасці.

Была ўдасканалена метадалогія планавання і прагназавання рэгіянальнага развіцця, у тым ліку захавана ў 2016–2020 гадах практыка распрацоўкі штогадовых планаў развіцця абласцей і Мінска. Ініцыявана з 2018 года распрацоўка штогадовых планаў развіцця раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання. Забяспечана падрыхтоўка 11 метадычных рэкамендацый па распрацоўцы стратэгій, праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця, планаў развіцця і планаў індустрыялізацыі абласцей, г. Мінска, раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання.

Навацыяй 2018 года ў сферы рэгіянальнага развіцця стала распрацоўка пілотнага праекта па сацыяльна-эканамічным развіцці Аршанскага раёна. Мінэканомікі выступіла каардынатарам распрацоўкі Праграмы комплекснага развіцця Аршанскага раёна на перыяд да 2023 года, у якую ўваходзяць 18 падпраграм, канкрэтызаваных па тэрмінах выканання, аб'ёмах і крыніцах фінансавання. Акрамя таго, быў распрацаваны комплекс мер па яе рэалізацыі, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2019 г. № 59.

У выніку яе рэалізацыі забяспечана станоўчая дынаміка па шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскага раёна. Вышэй за сярэднеабласныя дасягнуты паказчыкі па прамысловай вытворчасці, інвестыцыйнай дзейнасці, экспарту тавараў і паслуг (без уліку нафты і нафтапрадуктаў, рэспубліканскіх арганізацый), рознічным тавараабароце.

У складзе рабочай групы, створанай распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2018 г. № 97р, Мінэканомікі распрацаваны прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці (пасля леглі ў аснову Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2020 г. Аб развіцці аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласці»).

У 2019–2020 гг. акцэнт у рабоце быў зроблены на пошук рашэнняў для раёнаў, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Распрацаваны і зацверджаны Парадак аднясення адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак да тэрыторый, якія адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2019 г. № 74), у адпаведнасці з якой вызначаны 31 адстаючы раён у абласцях краіны.

У далейшым Мінэканомікі былі выпрацаваны прапановы па мерах, якія прадугледжваюць правядзенне сістэмнай рэгіянальнай палітыкі, уключаючы падрыхтоўку, актуалізацыю і маніторынг Плана развіцця асобных рэгіёнаў (зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2019 г. № 689, актуалізаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь от 1 сакавіка 2021 г. № 119). Ён уключаў у сябе 409 інвестыцыйных праектаў з агульным аб'ёмам інвестыцый каля 2 млрд рублёў, а таксама 214 інвестыцыйныя прапановы на агульную суму 1,1 млрд рублёў. У выніку рэалізацыі Плана колькасць адсталых раёнаў скарацілася з 31 да 30 раёнаў.

У працягу пілотнага праекта па сацыяльна-эканамічным развіцці Аршанскага раёна, вялася работа па выпрацоўцы сумесна з аблвыканкамамі мер, накіраваных на паскоранае развіццё 10 раёнаў і гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш з выпрацоўкай прапаноў па вырашэнні праблемных пытанняў. У гэтых мэтах былі распрацаваны і прыняты Комплексныя планы. У 2018–2020 гадах была завершана рэалізацыя амаль 2 тыс. мерапрыемстваў, на рэалізацыю планаў накіравана 6,2 млрд рублёў. У іх вызначаны інвестыцыйныя праекты і мерапрыемствы, якія выступаюць «кропкамі росту» для дасягнення паскоранага развіцця. Асобнымі блокамі выдзелены мерапрыемствы па фарміраванню камфортнага і бяспечнага асяроддзя для пражывання насельніцтва. Ажыццяўляўся штоквартальны маніторынг гэтых планаў з выпрацоўкай прапаноў па мерах, накіраваных на вырашэнне праблемных пытанняў.

На пастаяннай аснове Мінэканомікі ўдасканальваюцца падыходы да адбору прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару, уключаючы карэкціроўку нарматыўных прававых актаў.

Рэспубліканская дошка Гонару як сімвал прызнання высокіх дасягненняў рэгіёнаў, арганізацый і іх філіялаў у сацыяльна-эканамічным развіцці існуе з 2000 г.

Штогод пераможцамі становяцца больш за 60 рэгіёнаў і працоўных калектываў.

 Акрамя пералічаных асобных ключавых напрамкаў, Мінэканомікі прымала ўдзел у рэалізацыі іншых палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016–2020 гг., у тым ліку закранваючых пытанняў галіновага і сацыяльнага развіцця.